Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім фондам культуры штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Мэта мерапрыемства - павышэнне ролі публічных бібліятэк у адраджэнні, захаванні і распаўсюджванні нацыянальнай культуры.
У сувязі з падвядзеннем вынікаў XV рэспубліканскага конкурсу за 2006 год міністр культуры У. Матвейчук загадаў (Загад №117 ад 18 мая 2007 года) прэміраваць:
1. Бібліятэкі:
Чэрвеньскую цэнтральную раённую бібліятэку Мінскай вобласці (дырактар - Войцік Л. У.) - 350 тыс. руб;
Наваполацкую гарадскую дзіцячую бібліятэку №3 імя С. Я. Маршака Наваполацкай РЦБС Віцебскай вобласці (загадчык - Бакуліна Т. К.) - 350 тыс. руб;