|
|
 |
|
 |
|
Материалы газеты "Светлы шлях"
Увесь год у сценах бібліятэкі і ў школах горада, пад час паседжанняў
Краязнаўчай гасцёўні Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэкі, праходзілі цыклы
гутарак і інфармацыйных гадзін “Горад, у якім мы жывём” і “Нашы славутыя
землякі”. Падрыхтаваны і агучаны яны былі кіраўніком гасцёўні Аляксеям Бумаем. Наша Смаргонская зямля нарадзіла шмат
знакамітых людзей, праславіўшых наш край не толькі ў Беларусі,
але і за яе межамі. Дастаткова назваць усяго некалькі імён: Харавы дырыжор
Віктар Роўда, скульптар Ісак Іткінд, кампазітар Мечыслаў Карловіч,
літаратуразнаўца Арсен Ліс, паэт Уладзімір Някляеў, грамадска-палітычны дзеяч
ксёндз Адам Станкевіч, дыпламат Ул... Читать дальше »
|
У ліпені 2008 г. наведаў Смаргонь і стаў госцем краязнаўчай гасцёўні французскі
фотамастак і вандроўнік Ремі Браунайзен. З дапамогай сваёй сяброукі -
перакладчыцы, нашай зямлячкі Таццяны Жалезнай (настаўніца французкай мовы Сыраваткінскай
сельскай школы Смаргонскага раёна), Рэмі шукаў мясціны, дзе ваяваў яго дзядуля. Які родам з
Французкага Эльзаса і быў прызваны ў Кайзераўскую армію. У краязнаўчай гасцёўні
прайшлі сустрэчы з мясцовымі краяведамі, знаўцамі падзей Першай сусветнай вайны
на Смаргоншчыне Уладзімірам Прыхачам і Уладзімірам Лігутам. ... Читать дальше »
|
Я нарадзіўся на гэтай вуліцы паўстагоддзя таму і ведаю яе, пачынаючы з 60-х гадоў. Ды і ў краязнаўчым аддзеле раённай дзіцячай бібліятэкі сабрана шмат цікавых звестак пра наш горад, якімі мы і дзелімся з чытачамі. Вуліца Танкістаў адна са старэйшых у нашым горадзе, яна вядома з 1622 года пад назвай Скамарохавая, затым Мядзведская. Смаргонь у тыя гады была ўладаннем Зяновічаў. У цэнтры мястэчка знаходзіўся рынак, ад якога разыходзіліся пяць вуліц: Віленская, Крэўская, Дворная, Касцельная і Скамарохавая. На апошняй было ўсяго 9 двароў. У той час, асабліва пры Радзівілах, Смаргонь славілася сваёй школай дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай “Мядзведжай акадэміяй”. Адсюль і мядзведзь на гербе сучаснай Смаргоні. Скамарохі вадзілі в... Читать дальше »
|
Краязнаўчая гасцёўня раённай дзіцячай бібліятэкі пабывала ў гасцях у “Смаргонскай харугвы” - рыцарскага клуба цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Вучні 6 “Б” класа СШ №1 прынялі ўдзел у “Рыцарскім турніры”, прысвечаным 90-годдзю Узброеных сіл і Дню абаронцаў Айчыны. Загадчыца чытальнай залы бібліятэкі Л. Самахвастоўская правяла віктарыны і гульнёвую праграму па гісторыі ўзброеных сіл і павіншавала ўдзельнікаў са святам. Кіраўнік гуртка Анатоль Вяршковіч расказаў вучням пра сярэдневяковых рыцараў, работу і традыцыі “Смаргонскай харугвы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гаспадарамі клуба - ваярамі Васілём Паляковым, Алегам Сцефановічам, Ягорам Лосем, Яўгенам Татуном, Аляксандрам Шуневічам, якія паказалі не толькі свае даспехі і зброю, але і прадэманстравалі рыцарскі ... Читать дальше »
|
|
 |
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz |
 | |