Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім фондам культуры штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Мэта мерапрыемства - павышэнне ролі публічных бібліятэк у адраджэнні, захаванні і распаўсюджванні нацыянальнай культуры.
У сувязі з падвядзеннем вынікаў XV рэспубліканскага конкурсу за 2006 год міністр культуры У. Матвейчук загадаў (Загад №117 ад 18 мая 2007 года) прэміраваць:
1. Бібліятэкі:
Чэрвеньскую цэнтральную раённую бібліятэку Мінскай вобласці (дырактар - Войцік Л. У.) - 350 тыс. руб;
Наваполацкую гарадскую дзіцячую бібліятэку №3 імя С. Я. Маршака Наваполацкай РЦБС Віцебскай вобласці (загадчык - Бакуліна Т. К.) - 350 тыс. руб;
Смаргонскую дзіцячую раённую бібліятэку Гродзенскай вобласці (загадчык Бумай А. М.) - 350 тыс. руб;
Пухавіцкую цэнтральную раённую бібліятэку Мінскай вобласці (дырэктар - Лабастава Г. Б.) - 300 тыс. руб;
Дзіцячую бібліятэку №16 "Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска" (загадчык - Ціткова В. І.) - 250 тыс. руб.
Негаўскую сельскую бібліятэку Буда-Кашалёўскай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар II катэгорыі - Старарасотнікава Г. А.) - 250 тыс. руб;
Палескую сельскую бібліятэку Чачэрскай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Патапава Н. Ф.) - 250 тыс. руб;
Лабковіцкую сельскую бібліятэку Крычаўскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар - Пруднікава А. М.) - 250 тыс. руб;
Людвіноўскую сельскую бібліятэку Вілейскай РЦБС (загадчык Ніжнік Г. І.) - 250 тыс. руб;
Ліцвянскую сельскую бібліятэку Уздзенскай РЦБС Мінскай вобласці - (загадчык Сяліцкая Н. А.) - 250 тыс. руб;
Чарняўскую сельскую бібліятэку Маларыцкай РЦБС Брэсткай вобласці (бібліятэкар - Чырук В. А.) - 250 тыс. руб;
Ліпнешкаўскую сельскую бібліятэку Іўеускай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар - Захарэвіч Т. С.) - 250 тыс. руб;
2. Бібліятэчных работнікаў па намінацыях:
За значны уклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем - Загадчыка Каладозічшанскай сельскай бібліятэкі №1 Мінскай ЦРБС Седлярову С. В. - 250 тыс. руб;
За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы-дырэктара Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна ДУБРАВУ В.П.- 700 тыс.руб;
За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі бібліятэкі-
дырэктара Віцебскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна СЁМКІНУ А.І.- 700 тыс.руб.
Газета Культура
|