Чарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны пачалося з разгляду пісьма-звароту жыхароў горада, якія просяць ушанаваць памяць ганаровага грамадзяніна г. Смаргоні Аляксандра Дзяругі. Зварот падпісалі 34 былыя вучні і паплечнікі Аляксандра Анісімавіча, сярод якіх знакамітыя дзеячы мастацтва Віктар Роўда і Уладзімір Церабун. Члены камісіі пагадзіліся, што найлепшым месцам для мемарыяльнай Дошкі, прысвечанай выдатнаму педагогу і музыканту, будзе будынак былога Дома піянераў, дзе Аляксандр Анісімавіч працаваў у свой час. Для фінансавання праекта рашылі звярнуцца да грамадскасці, гараджан, якія неабыякава ставяцца да захавання культурнай спадчыны роднага краю.
Другім пытаннем парадку дня было падвядзенне вынікаў праверкі музеяў і музейных пакояў ва ўстановах адукацыі раёна. Згодна з зацверджаным графікам, члены камісіі наведаліся ў музеі СШ №5, №6, гімназіі, Крэўскай, Сольскай, Войстамскай, Сінькоўскай сярэдніх школ, школы-інтэрната, С
...
Читать дальше »