Суббота, 2024-11-30, 12:54 PM
0
НачалоРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Календарь новостей
«  Январь 2007  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Форма входа
Друзья сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 101
Статистика
Новости сайта
» 2007 » Январь » 23 » Захавальнікі спадчыны
Захавальнікі спадчыны
Чарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны пачалося з разгляду пісьма-звароту жыхароў горада, якія просяць ушанаваць памяць ганаровага грамадзяніна г. Смаргоні Аляксандра Дзяругі. Зварот падпісалі 34 былыя вучні і паплечнікі Аляксандра Анісімавіча, сярод якіх знакамітыя дзеячы мастацтва Віктар Роўда і Уладзімір Церабун. Члены камісіі пагадзіліся, што найлепшым месцам для мемарыяльнай Дошкі, прысвечанай выдатнаму педагогу і музыканту, будзе будынак былога Дома піянераў, дзе Аляксандр Анісімавіч працаваў у свой час. Для фінансавання праекта рашылі звярнуцца да грамадскасці, гараджан, якія неабыякава ставяцца да захавання культурнай спадчыны роднага краю.
Другім пытаннем парадку дня было падвядзенне вынікаў праверкі музеяў і музейных пакояў ва ўстановах адукацыі раёна. Згодна з зацверджаным графікам, члены камісіі наведаліся ў музеі СШ №5, №6, гімназіі, Крэўскай, Сольскай, Войстамскай, Сінькоўскай сярэдніх школ, школы-інтэрната, Сасноўскай базавай школы і ў музейныя пакоі сярэдніх школ №1 і №3.
Як паказала праверка, кіраўнікі школьных музеяў праводзяць мэтанакіраваную работу па збору і вывучэнню гістарычных матэрыялаў. Да навукова-даследчай працы прыцягваюцца вучні, што садзейнічае іх патрыятычнаму выхаванню, стымулюе цікавасць да гістарычнага мінулага роднага краю. Асобна былі адзначаны педагогі-кіраўнікі Л. Рогач (гімназія), А. Пігоцкая (СШ №5), Н. Андрыянава (СШ №6), А. Камінскі (Крэўская аграрная СШ). Яны, не абмяжоўваючыся зборам матэрыялаў, сапраўдных помнікаў гістарычна-культурнай спадчыны, праводзяць цікавыя краязнаўчыя мерапрыемствы, інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя экскурсіі. Напрыклад, у гісторыка-этнаграфічным музеі СШ №5 вучні маюць магчымасць вывучаць асаблівасці быту жыхароў Смаргоншчыны, старажытныя абрады і традыцыі.
Сярод недахопаў у арганізацыі работы школьных музеяў адзначалася недапушчальнасць наклейвання арыгінальных дакументаў і фотаздымкаў на стэнды і планшэты. Не ўсюды належным чынам вядуцца кнігі ўліку экспанатаў, запаўняюцца акты прыёму. Патрабуюць рэстаўрацыі стэнды ў музеі школы-інтэрната.
Падводзячы вынікі, члены камісіі рэкамендавалі кіраўнікам школьных музеяў стварыць раздзелы экспазіцый, прысвечаныя сучаснасці. Падтрымана прапанова аб арганізацыі музейных пакояў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Просмотров: 1537 | Добавил: Library-smorgon | Дата:
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz