Суббота, 2024-05-04, 5:43 AM
0
Начало Каталог статейРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость" · RSS
Меню сайта
Категории статей
Мои статьи [7]
Форма входа
Поиск по статьям
Друзья сайта
Наш опрос
С какого вы города?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 213
Статистика
Каталог статей
» Каталог статей » Мои статьи
Радней няма

Радней няма
Радней няма, бліжэй таксама
Мой родны кут, мой мілы кут.
І застаецца лепшым храмам
Твой кожны дол, твой кожны груд.
Л. Дранько-Майсюк

Адраджэнне нацыянальнай спадчыны з’яўляецца сёння адным з найбольш вострых пытанняў. Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту мясцовасці. Важную ролю ў гэтым адыгрывае бібліятэка. Бібліятэкары імкнуцца захаваць і памнажаць здабыткі, выхоўваць павагу да гісторыі, развіваць цікавасць да беларускай літаратуры і чытання на лепшых узорах твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць як мага больш назапасіць інфармацыі па краязнаўству і данесці яе да нашчадкаў.
Ужо шмат год Смаргонская раённая дзіцячая бібліятэка збірае і сістэматызуе матэрыялы па краязнаўству. Створаны тэматычныя папкі: “Тапаніміка Смаргоні”, “Смаргонь літаратурная”, “Горад у якім мы жывём”, “У Паўночных Афінах Агінскага”, “Мядзведжая акадэмія”, “Людзьмі і памяццю жыве мой край” і інш. Іх ўжо больш за сорак і ўсе яны прадстаўлены да карыстання чытачам. Загадчык бібліятэкі А. Бумай вельмі цікавіцца гісторыяй нашага краю, збірае публікацыі розных перыядычных выданняў, прысвечаныя знакамітым землякам, падзеям
часоў першай сусветнай вайны на Смаргоншчыне, іншым гістарычным фактам. Ён сабраў вялікі фактычны матэрыял, прысвечаны пісьменнікам і паэтам – ураджэнцам Смаргоншчыны і іншым знакамітым людзям – ваеначальнікам, кампазітарам, краязнаўцам, тым, чый лёс таксама быў звязаны з нашымі мясцінамі.
Аляксей Міхайлавіч падтрымлівае цесную сувязь з мясцовай газетай, на старонках якой змяшчае цікавыя паведамленні.
Важным цэнтрам краязнаўчай работы раённай дзіцячай бібліятэкі з’яўляецца краязнаўчы кабінет. Фонд кабінета пастаянна папаўняецца новымі матэрыяламі, якія сабраны ў тэматычныя папкі па экалогіі, прамысловасці, гісторыі Смаргоншчыны ў розныя гістарычныя этапы, этнаграфіі і фальклору, аб культурным і літаратурным жыцці краю і выдатных людзях Смаргоншчыны. Да паслуг чытачоў прадстаўлена поўнае бібліяграфічнае адлюстраванне дакументаў у краязнаўчай картатэцы.
Створана картатэка персаналій і храналогіі падзей, картатэка цытат і геаграфічных назваў. Штогод бібліятэка складае краязнаўчы каляндар юбілейных і памятных дат. Карыстальнікамі краязнаўчага кабінета з’яўляюцца студэнты, выкладчыкі гісторыі, вучні школ. Аб цікавасці да гісторыі краю, раёна сведчыць стварэнне гасцёўні “Краевед”, удзельнікі якога – настаў-
нікі, вучні школ і проста аматары. Распрацаваны план прадугледжвае вывучэнне гістарычнага мінулага, традыцыйнай культуры продкаў, літаратурнай творчасці землякоў. Смаргонская раённая дзіцячая бібліятэка не толькі працуе з краязнаўчымі і мясцовымі матэрыяламі,
якія паступаюць у бібліятэку, а і вядзе самастойную даследчую працу.
Наладжана цеснае супрацоўніцтва з гісторыка-краязнаўчым музеем, гісторыка-краязнаўчым музеем установы адукацыі “Гімназія № 4” (кіраўнік Муская Т. К.), клубам “Беларусь” установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1” (кіраўнік заслужаны настаўнік Беларусі Шчасны Р. С.).
Па найбольш значных датах ў краязнаўчай гасцёўні праводзяцца мерапрыемствы: пасяджэнні, віктарыны, гадзіны цікавых паведамленняў, бібліяграфічныя урокі. Пры правядзенні мерапрыемстваў запрашаюцца мясцовыя народныя майстры і ўмельцы, пісьменнікі і паэты. Гасцямі клуба “Краевед” у розныя часы былі У. Някляеў, В. Іпатава, А. Пашкевіч, В. Шніп, У. Арлоў і іншыя знакамітыя пісьменнікі Беларусі. Сустрэчы ў краязнаўчай гасцеўні носяць разнастайны характар. Адбыліся сустрэчы з мастакамі, музыкантамі, навукоўцамі, ветэранамі ВАв, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Дарэчы сустрэчы адбываюцца не толькі ў сценах бібліятэкі, але і за яе межамі, у форме падарожжаў па гістарычных мясцінах, экскурсій па горадзе: “Іх імёнамі названы вуліцы”, “Малая радзіма чакае сваіх даследчыкаў” і інш.
Штомесяц у дзіцячай бібліятэцы праводзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі. Адбыўся краязнаўчны экскурс з кіраўніком ваенна-гістарычнага цэнтра пры гісторыка-краязнаўчым музеі Лігутам У.М. “Кто под Сморгонью не бывал, тот войны не видал” (да 90-годдзя пачатку 1 сусветнай вайны). Ён расказаў пра жу дасныя баі пад Смаргонню, газавыя атакі, пра тое, што шмат імён яшчэ засталіся невядомымі.
Прайшла прэзентацыя кнігі У. М. Лігуты “Рэха далёкай вайны”, адкрыты невядомыя старонкі першай сусветнай вайны на тэрыторыі нашага краю.
У сакавіку бягучага года ў краязнаўчай гасцёўні адбылася вечарына “Сейбіт вечнага” да 165-годдзя Ф. Багушэвіча з удзелам дырэктара мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча А. Жамойціным.
Да 60-годдзя Вялікай Перамогі ў гасцёўні прайшла комплексная праграма святкавання гэтай даты. Асабліва ўдала прайшоў літаратурна-музычны часопіс “Без памяці няма сумлення”, адбылася сустрэча з былым франтавіком І. І. Нясмашным і супрацоўнікам гісторыка-краязнаўчага музея Маркавай Н. Я., якая паведаміла аб цікавых звестках і лічбах Вялікай Айчыннай вайны.
Да 190-годдзя Г. Пузыны прайшла гісторыка-паэтычная гадзіна “Плыні мараў тваіх вяртаю”.
У кастрычніку цікава прайшло мерапрыемства, прысвечанае 240-годдзю з дня нараджэння М.-К. Агінскага “Агінскі і яго час”.
Свае водгукі аб праведзеных сустрэчах і мерапрыемствах наведвальнікі краязнаўчай гасцёўні маюць магчымасць пакінуць у кнізе заўваг і прапаноў. І ніколі там не з’явілася незадаволеных запісаў.

Складальнік Т.А. Камароўская
Рэдактар Г.М. Каравай
Адказны за выпуск Т.А. Арловіч

Категория: Мои статьи | Добавил: Library-smorgon (2006-05-27) | Автор: Г.М. Каравай
Просмотров: 2116 | Комментарии: 3 | Рейтинг: 0.0 |

Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz