Невялічкая зала раённай дзіцячай бібліятэкі у чарговы раз не магла змясціць усіх жадаючых паслухаць цікавыя гісторыі выдатнага апавядальніка, сябру абласнога савета гравадскай арганізацыі “Ахова птушак беларусі” Аляксандра Ясевіча. На паседжанне краязнаўчай гасцёўні, што існуе не адзін год пры бібліятэцы, прыйшлі вучні СШ № 1. Нашы старшакласнікі сёння валодаюць ведамі у розных галінах гуманітарных і дакладных навук, але аб тым, што існуе, развіваецца і гамоніць побач,іншы раз нават не здагадваецца. І пра мясцовых птушак іх звычках сення мала хто мора рассказаць. Таму з вялікай зацікаўленнасцю слухалі ўсе прысутныя аповеды Аляксандра Мар’янавіча, які шмат гадоў вывучае птушак і шчодра дзеліцца сваімі назіраннямі.