Суббота, 2024-05-04, 7:00 AM
0
Начало Каталог статейРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость" · RSS
Меню сайта
Категории статей
Мои статьи [7]
Форма входа
Поиск по статьям
Друзья сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 101
Статистика
Каталог статей
» Каталог статей » Мои статьи
Помнік вайне ці помнік вайскоўцам?

Помнік вайне ці помнік вайскоўцам?
Падзеі першай сусветнай вайны, пра якія ў нас доўгі час не гаварылі і не пісалі, тут, на Смаргончыне, нагадвалі аб сабе толькі рэшткамі абарончых умацаванняў, чорнымі байніцамі дотаў, ды шматлікімі вайсковымі пахаваннямі. Мясцоўныя краязнаўцы і музейныя работнікі зрабілі шмат, каб захаваць багатую гістарычную спадчыну. А дзякуючы энтузіязму і руплівасці кіраўніка ваенна гістарычнага цэнтра Уладзіміра Лігуты ідэя увекавечвання ў нашым горадзе памяці ахвяраў першай сусветнай знаішла падтрымку і, трэба спадзявацца, хутка набудзе рэальнае ўвасабленне.
Рашэннем райвыканкама быў абвечшаны конкурс на атрыманне заказаў па стварэнню конкурса абаронцаў айчыны і ахвярам першай сусветнай вайны. Быў зацверджаны склад журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, спецыялісты ў галіне архітэктуры і горадабудаўніцтва і інш.
Днямі ў фае райвыканкама разгарнулася выстава праектаў. З дзевяці аўтарскіх работ неабходна было выбраць адну. Разам са смаргонцамі знаёміліся з імі члены манументальнага мастацкага савета пры Міністэрстве культуры Беларусі. Неабходна адзначыць, што ў склад савета уваходзяць архітэктары, скульптары з гучнымі імёнамі, ушанаваныя высокімі званнямі лаўрэатаў прыстыжных прэмій.
Досыць высокі узровень прадстаўленных праектаў адзначалі многія прысутныя. Прапанаваную тэму аўтары увасобілі ў манументах і бйных кампазіцыях. Ад сціплага і адначасова вельмі кранаючага беларускую душу помніка “Развітанне на ростанях” да праектаў скульптурных кампазіцый і мемарыяльных ансабляў – такі шырокі выбар быў прапанаваны асобнымі майстрамі і творчымі калектывамі.
Навуковы супрацоўнік смаргонскага гісторыка - краязнаўчага музея Надзея Маркава з замілаваннем глядзела на аўтарскую работу Сяргея Аганава – жалобны помнік суайчыннікам, якія загінулі у першую сусветную. Уладзімір Лігута, як былы вайсковец, адзначыў “Яростный прорыв». Праўда, па яго словах, гэту скульптурную кампазіцію ён дапаўніў бы ячшэ некалькімі фігурамі салдат той эпохі. Галоўны архітэктар раёна Васіль Тыцык чшыра прызнаўся, шьо сярод разнастайных і цікавых работ ён не сустрэў ні адной, якая б адпавядала яго бачанню канцэпціі: помнікамі навіта Смаргоні – гораду, які стаў заложнікам і ахвярай ў той страшнай сусветнай вайне імперастычных монстраў.
Нажаль, і гэта адзначалі многія, распрацоўшчыкамі не улічваліся патрабавання, якія прад’яўляюцца да аб’ектаў садова-паркавай архітэктуры. Як выказаліся знаўцы гэтага віда мастацтва, не усё тое, што добра глядзіцца на макетах, будзе адпаведным чынам успрымацца на месцы. Таму, з двух абраных большасцю галасоў праектаў, члены журы і манументальнага савета аддалі перавагу праекту мемарыяльнага комплекса, прдстаўленнага скульптарам А.Арцімовічам і архітэктарам А. Жілінскім.
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч Абраў цэнтральным вобразам кампазіціі скульптуру алігарычнага анёла. Гэты праект павінен быць дапрацаваны ў адпаведнасці з выказаннымі прапановамі і заўвагамі.
Сродкі на узвядзенне помніка героям і ахвярам першай сусветнай вайны на Смаргоншчыне мяркуецца атрымаць з бюджету Рассійска-беларускай садружнасці.
Категория: Мои статьи | Добавил: Library-smorgon (2006-05-06) | Автор: Ала Страшынская
Просмотров: 2008 | Рейтинг: 0.0 |

Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz