Понедельник, 2024-05-20, 3:51 PM
0
НачалоРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Календарь новостей
«  Ноябрь 2006  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Форма входа
Друзья сайта
Наш опрос
С какого вы города?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 213
Статистика
Новости сайта
» 2006 » Ноябрь » 26 » ULTIMA NOS OMNES EFFICIT HORA PARES
ULTIMA NOS OMNES EFFICIT HORA PARES
“Апошні час усіх нас робіць роўнымі”.Магчыма гэтыя словы лацінскага выслоўя, ці падобнага сэнсу іншыя спачуванні панавалі ў адзін з дней 1916 ці 1917 года ў Крэва, калі хавалі 96 салдат рускай арміі,стаўшых ахвярамі газавай атакі першай сусветнай вайны. Тут знайшлі свой апошні зямны прытулак людзі з розных куткоў царскай Расіі, розных станаў і званняў, узростаў і поглядаў.
У кожнага з іх быў свой непаўторны жыццёвы шлях,але апошнім яго прыпынкам стала брацкая магіла ў беларускім мястэчку Крэва.
Чалавек жыве, пакуль жыве памяць аб ім.А памяць пра гэтых мужных герояў тых крывавых падзей жыла і жыве ў памяці мясцовых жыхароў, дзякуючы нястомным намаганням былога крэўскага краязнаўца Пятра Іванавіча Грынкевіча. Менавіта гэты руплівы захавальнік разнабаковай крэўскай даўніны, пасля вяртання з вайны ў родныя мясціны, пазначыў вядомыя месцы пахаванняў салдат рускай арміі ў сваіх запісных кніжках і пісьмовых успамінах.
Пётр Іванавіч асабіста пазначыў адно з такіх месц каменем з уласнаручна высечаным на ім надпісам : ” ЗДЕСЬ ПОГИБЛИ ЗА РОДИНУ СОЛДАТЫ В ПЕРВОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЕ 1915 –1918”. Ва ўспамінах ён зазначыў, што гэтае дзеянне патрэбна было абавязкова выканаць, бо брацкай магіле “за седибой Детковича – урочище Кривая гора,где похоронено 154 солдат русских” пагражала разворванне калгасным трактарам.У 1966 годзе адзначаны помнік быў усталяваны на магіле і на той час з’яўляўся адзіным, такога кшталту, помнікам падзей першай сусветнай вайны на Беларусі.
У 2006 годзе ў недалёкім суседстве ад дадзенага месца паўстаў другі мемарыяльны знак, якім удзячныя нашчадкі ўшанавалі загінуўшых воінаў рускай арміі.Складаецца ён з дубовага крыжа і мемарыяльнай шыльды з надпісам:
” ТУТ ПАХАВАНЫ САЛДАТЫ РУСКАЙ АРМІІ -
АХВЯРЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ”.


Звесткі пра дадзенае брацкае пахаванне зноў жа былі ўзгаданы ва ўспамінах П.І.Грынкевіча.У запісной кніжцы пазначана,
што на вуліцы Смаргонскай, за агародам Былінскага Аляксея, пахаваны 96 рускіх салдат.
28 кастрычніка 2006 года адбылося асвячэнне крыжа на месцы пахавання воінаў айцом Валянцінам з мясцовай царквы Аляксандра Неўскага. Сімвалічна,што жалобнае мерапрыемства адбылося ў Змітраўскія Дзяды, у памінальны дзень аб усіх загінуўшых мужных абаронцах сваёй зямлі. Дадзенае памінанне адбываецца з нязначнымі абрадавымі адхіленнямі ў розных мясцінах Беларусі.
Крэўская зямля роўнымі ўзгоркамі брацкіх пахаванняў прыняла да сябе на вечны спачын ўсіх ахвяр першай сусветнай вайны 1915 –1917г.г..Нашым жа чалавечым абавязкам у справе ўганаравання пахаваных стане пошук у архівах, дакументах, успамінах і іншых пісьмовых крыніцах прозвішч гэтых герояў.Калі яны мелі на зямлі свой твар,то яны павінны мець і імя!

Уладзімір Прыхач.

Просмотров: 1357 | Добавил: Library-smorgon | Дата:
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz