Пятница, 2024-05-10, 10:25 PM
0
НачалоРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Календарь новостей
«  Октябрь 2006  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Форма входа
Друзья сайта
Наш опрос
С какого вы города?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 213
Статистика
Новости сайта
» 2006 » Октябрь » 14 » Да 100 годдзя з дня народжання Алеся Феафілавіча Салагуба
Да 100 годдзя з дня народжання Алеся Феафілавіча Салагуба
Алесь Феафілавіч Салагуб (18.10.1906, в. Зарудзічы Смаргонскага раёна- 17.05.1934)- паэт, літаратуразнаўца, публіцыст. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). Член КСМ Заходняй Беларусі, арганізатар гурткоў Беларускай сялянска- работніцкай грамады на Смаргоншчыне.
За рэвалюцыйную дзейнасць ён пабываў ва ўсіх віленскіх турмах: у 1924 годзе сядзеў у турме на Стэфанаўскай вуліцы, потым яго перавялі на Лукішкі, у 1927 годзе правёў ноч у гарадскім арышце і паўгода зноў на Лукішках.
Пра Лукішкі, гэтую катоўню палітычных вязняў, пісалі многія заходнебеларускія пісьменнікі: Валянцін Таўлай, Максім Танк, Піліп Пестрак, Міхась Машара і іншыя.
Выйшаўшы з турмы вясной 1928 года, Алесь Салагуб стаў шукаць магчымасці перабрацца ў Савецкую Беларусь.У 1929 годзе да яго перабралася жонка, таксама не легальна перайшоўшы граніцу. Пасля заканчэння ў 1931 годзе ўніверсітэта А.Салагуб стаў аспірантам.
У 1933 г. (на трэцім годзе аспірантуры Інсытута літаратуры і мастацтва АН БССР) арыштаваны, у наступным годзе прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Найбольш верагодна, што прысуд быў выкананы ў Мінску. Пасмяротна рэабілітаваны 18.04.1956 г. Рэпрасавана была таксама і яго жонка Марыя, якую з сынам выслалі ў Смаленск, потым- на Поўнач.
Выдаў зборнік вершаў “Лукішкі” (1929). Асобныя творы надрукаваныя ў “Анталогіі беларускай паэзіі” (1961, т.2) кнізе “Сцягі і паходні” (1965), анталогіі “Краса і сіла” (2003).
Мастацкі талент Алеся Салагуба развіваўся ў рэчышчы рамантычнай стылёвай плыні. Яго творчасць апладнялася ідэямі актыўнага грамадска- сацыяльнага руху, змагання за народную волю, ахвярнага служэння Радзіме, усведамленнем іх высокай духоўна- маральнай сутнасці і значэння.
Таленавіты паэт стаўся ахвяраю сісітэмы, у якую шчыра верыў і якой аддана служыў.
Не ўсё створанае Алесем Салагубам аднолькавае ў мастацкіх адносінах. Не ўсе яго творы адшуканы і сабраны даследчыкамі. Але і тое што дайшло да нас з яго літаратурнай спадчыны, сведчыць, што гэта быў арыгінальны і самабытны майстр слова, актыўны змагар за народныя ідэі.

На Вяллі
Вірыць, бурліць Вялля – рака,
Нясуцца веды ў даль.
Мне ж моцна сэрца чшыміць жаль
За цемру мужыка.
З калом, сагнуўшыся ў крук,
За Буг кіруе плыт,
І ў дзень і ў ноч не чуе рук,
Слязьмі пясок абмыт.
Вірыць, бурліць Вялля – рака,
Нясецца хваляў плеск,
А над вадой мігціць рука
І сонца яркі блеск.
Плыве, багацце ўдоль-
Наш родны лес і гай.
Нам, беларусам, толькі жаль, -
Дабро ж у чужацкі край.
Вірыць, бурліць Вялля – рака,
Аб хваллі б’ецца плыт,
Шуміць аер і асака пад ценямі ракіт.

Лета 1926 года ў вёске Зарудзічы.
Просмотров: 1809 | Добавил: Library-smorgon | Дата:
Всего комментариев: 1
1 Алексей Скалабан  
0
Уважаемый администратор, свяжитесь, пожалуйста со мной. Есть предложение

Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz