Пятница, 2024-05-10, 5:10 PM
0
НачалоРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Календарь новостей
«  Август 2006  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Форма входа
Друзья сайта
Наш опрос
С какого вы города?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 213
Статистика
Новости сайта
» 2006 » Август » 22 » Выстава- партрэт
Выстава- партрэт
У Смаргонскай раеннай дзіцячай бібліятэцы на пярэдадні новага навучальнага года не зачыняюцца дзверы. Дзеці спяшаюцца закончыць летнее чытанне, студэнты пішуць работы па краязнаўству, настаўнікі і выхавацелі садкоў рыхтуюцца да сустрэч з дзецьмі, заканчваецца гарачая пара для абітурыентаў.
На жнівень гэтага года прыходзіцца 105 гадовы юбілей з дня народжання ганаровага грамадзяніна Смаргоні беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Аляксандра Анісімавмча Дзяругі.
У Смаргоні няма ніводнага сталага жыхара які не ведаў бы Дзяругу, таму што з 40-х па 70-я годы ў Смаргоні амаль ніводнае культурнае мерапрыемства не абыходзілася без гэтага неўрымслівага таленавітага чалавека.
Дзіцячая бібліятэка зрабіла вялікую выставу- партрэт да яго юбілею ля якой было праведзена некалькі гутарак з чытачамі. Трэба каб і маладое пакаленне ведала і помніла свайго земляка. Дарэчы, у бібліятэцы захоўваюцца копіі дакументаў, ганаровых грамат, фотаздымкаў Аляксандра Анісімавіча. Выдадзены буклет. У Смаргоні захаваўся дом дзе ён жыў, на якім плануецца адкрыць мемарыяльную дошку ў выкананні другога знакамітага земляка скульптара Ўладзіміра Церабуна. Пахаваны А.А.Дзяруга на старых гарадскіх могілках.

Аляксей Бумай.

Просмотров: 1416 | Добавил: Library-smorgon | Дата:
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz