Четверг, 2024-05-09, 11:28 PM
0
НачалоРегистрацияВход
Вы вошли как "Гость"
Меню сайта
Календарь новостей
«  Июнь 2006  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Форма входа
Друзья сайта
Наш опрос
С какого вы города?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 213
Статистика
Новости сайта
» 2006 » Июнь » 10 » Хай не змаўкаюць паланэзы!
Хай не змаўкаюць паланэзы!
.У сценах старажытнай сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага зноў загучалі паланэзы. Прапраўнук славутага гаспадара “Паўночных Афін”, музыкант, кампазітар і пісьменнік Іва Залускі наведаўся ў Залессе з невялікім канцэртам і кнігай, прысвечанай роду Агінскіх. Госці фестывалю камерных ансамбляў мелі магчымасць набыць кнігу з аўтографам нашчадка Міхала Клеафаса і пачуць музычныя творы.
Непрыкметна праляцеў фестывальны тыдзень. У першы конкурсны дзень, калі сапернічалі самыя маленькія выканаўцы першай узроставай катэгорыі, я прыгадала словы старшыні журы У. Будкевіча. Уладзімір Уладзіміравіч запэўніў, што камісія будзе імкнуцца шукаць новыя “зоркі”, а не абмяркоўваць работу выкладчыкаў. У сваёй праграмцы пазначала ансамблі, выступленні якіх найбольш уразілі. Пагаварыўшы з асобнымі выкладчыкамі-музыкантамі і са старшынёй журы папярэдніх конкурсаў Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым, была прыемна ўражана: іх думка супала з маёй – непрафесійнай.
Лідэрамі першай узроставай групы, згодна з гэтым неафіцыйным апытаннем, прызнаваліся камерны ансамбль СШ №13 г. Мінска і юныя выканаўцы музычнага ліцэя-інтэрната імя Ч. Парумбеску (Малдова). Мінчане, якія выконвалі старажытную музыку на рознага віду флейтах, уразілі і цудоўным валоданнем інструментамі, і арыгінальнымі канцэртнымі касцюмамі, у якіх яны нагадвалі хлопчыкаў-пажоў, якія нібы сышлі з карцін мастакоў XVII стагоддзя. Госці з Кішынёва заваявалі сэрцы прысутных артыстызмам: Іон Манчу, Вольга Прохарава і Алена Ігнацьева не проста былі выканаўцамі на музычных інструментах, яны ігралі свае ролі, імкнучыся моваю музыкі, пластыкі, жэста стварыць яркую незабыўную карціну.
Як высветлілася далей, з гэтым меркаваннем супала і думка журы. Згаданым ансамблям было прысуджана І і ІІ месцы адпаведна. Другое месца з малдаванамі падзяліла камернае трыо гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэіі музыкі (БелДАМ). Тры калектывы аказаліся на трэцяй “прыступцы” – гэта камерныя ансамблі Лошніцкай ДМШ, Гомельскай ДМШ №5 і ДМШ № 10 імя Я. Глебава (г. Мінск). Граматай конкурсу адзначаны сярод іншых і квартэт смаргонскай школы мастацтваў імя Агінскага. Улічваючы вялікую колькасць удзельнікаў і высокі выканаўчы ўзровень канкурсантаў, можна лічыць такі дэбют нашых юных музыкантаў даволі паспяховым.
Што датычыць старэйшых узроставых катэгорый, то бясспрэчным лідэрам па колькасці перамог і дыпломаў стала Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй. Дастаткова сказаць, што ўсе дыпломы І ступені атрымалі канкурсанты з гэтых навучальных устаноў. Два камерныя ансамблі з Гданьскага музычнага ліцэя сталі лаўрэатамі ІІ ступені ў другой і трэцяй узроставых катэгорыях. А струнны квартэт Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных і ансамбль салістаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь у старэйшай, чацвёртай, узроставай катэгорыі занялі адпаведна ІІ і ІІІ месцы.
На ўрачыстай імпрэзе ўзнагароджання лаўрэатаў прысутнічаў нашчадак роду Агінскіх, прапрапраўнук Міхала Клеафаса, музыкант, кампазітар, пісьменнік Іва Залускі. За вялікі гонар мелі юныя музыканты атрымаць узнагароду з рук прадстаўніка знакамітага роду. Спадар Залускі з прыемнасцю выканаў некалькі музычных твораў са спадчыны свайго знакамітага продка. Магчыма, гэта запоўніла невялічкі прабел, на які звярнуў увагу прафесар музыкі з Гданьска Кшыстаф Сперскі: на конкурсе імя Агінскага магло б гучаць больш твораў гэтага кампазітара. А дзеля заахвочвання юных выканаўцаў і іх выкладчыкаў спадар Кшыстаф нават уручыў асабістую прэмію ансамблю, які выконваў творы Агінскага.
Старшыня журы Уладзімір Будкевіч у сваім заключным слове асабістую падзяку выказаў намесніку старшыні райвыкакама Святлане Шмызе і загадчыцы аддзела культуры Таццяне Ражэвай, якія шмат папрацавалі, каб удзельнікі фестывалю адчувалі сябе камфортна, а конкурс прайшоў на высокім узроўні.
У заключным канцэрце выступілі пераможцы і лаўрэаты конкурсу камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.
Просмотров: 1344 | Добавил: Library-smorgon | Дата:
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz