Гэта невялічкая. непрыкметная птушачка сваімі спевамі кранае душу, уносіць у яе вясну. Менаві-та салавей рашэннем Рэспублі-канскага савета ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" быў абраны птуш-кай года. Экалагічна-літаратурная гадзіна, прысвечаная птушцы 2007 года. ад-былася днямі ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Цікавы матэрыял на гэту тэму падрыхтавала для вучняў 7-8 класаў СШ №1 бібліятэкар Ганна Станкевіч, а сябра грамадскага аб'-яднання "Аховы птушак Бацькаўш-чыны" Аляксандр Ясевіч вельмі ціка-ва распавядаў пра салаўя і іншых птушакнашай Смаргоншчыны. Вучні з цікавасцю даведаліся, што толькі ў нашым раёне знаходзіцца адзінае ў гродзенскай вобласці гняздо арлана-белах-воста. А што датычыцца салаўёў, то іх налічваецца каля 160 тысяч пар. і спяваюць толькі самцы. А іх спевы працягваюцца да таго часу, пакуль не з'явяцца ў гняз-дзе птушаняты. Гэтыя птушкі вельмі патрабавальныя да месца гнезда-вання, таму ў нашым гарадскім пар-ку салаўя не пачуеш. А яшчэ Аляк-сандр Мар'янавіч заклікаў беражлі-ва адносіцца да птушак, шанаваць іх. На заканчэнні лепшыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі падарункі.