Такая ўжо склалася добрая традыцыя: напярэдадні вясновых канікулаў супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі і школы мастацтваў пра-водзяць сапраўднае свята для ма-лодшых школьнікаў. Не стаў вык-лючэннем і гэты год. Днямі ў шко-ле мастацтваў імя М. К. Агінскага адбылося адкрыццё тыдня дзіця-чай кнігі і музыкі. У актавай зале сабраліся юныя чытачы з га-радскіх школ, школы-інтэрната. а таксама з Жодзішкаўскай і Сольскай сярэдніх школ.
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі кніжчыным сябрам разнастайную забаўляльную праг-раму. Хлопчыкі і дзяўчынкі, у сваю чаргу, з энтузіязмам падхапілі гэту ініцыятыву. Ахвотна ўдзельнічалі ў віктарыне, якую праводзіла ка-зачная Шапакляк (з яе роляй доб-ра справілася бібліятэкар Людмі-ла Самахвастоўская) і даказалі не-ўтаймоўнай бабулі, што казкі і ка-зачных герояў ведаюць на выдат-на і не горш за яе. Гэтак жа актыў-на ўдзельнічалі ў шматлікіх кон-курсах. А ўзнагародай маленькім эрудытам былі яркія цікавыя кніжкі. Далей эстафету перанялі вы-хаванцы дзіцячай школы мастац-тваў і прапанавалі сваю канцэрт-ную праграму, насычаную музыч-нымі і харэаграфічнымі нумарамі. Іна Дабрыдзень.